Гісторыя Новадзявяткавіцкай СШ

з вуснаў педагогаў-ветэранаў

Інтэрв'ю з былым дырэктарам школы Кратом Паўлам Уладзіміравічам

Інтэрв'ю з КРАТОМ ПАЎЛАМ УЛАДЗІМІРАВІЧАМ у рамках рэалізацыі інавацынага праекта “Укараненне мадэлі вуснагістарычных даследаванняў роднага краю як сродку фарміравання сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый навучэнцаў” адбылося 10 студзеня 2017 года ў кабінеце фізікі, побач з былым кабінетам дырэктара. За 33 гады кіравання ўстановай Паўлу Уладзіміравічу шмат чаго было расказаць вучням аб сваёй прафесійнай дзейнасці ад савецкага часу да станаўлення незалежнай Рэспублікі Беларусь. Сустрэча прайшла ў цёплай, добразычлівай атмасферы.

Вашай увазе відэафільм "Слова былому дырэктару Крату Паўлу Уладзіміравічу...". Прыемнага прагляду!

https://www.youtube.com/watch?v=UAWWP6xs7ZI

Моманты падчас інтэрв'ю

Big picture

Інтэрв'ю з былой настаўніцай пачатковых класаў КУЛІНАЙ КЛАЎДЗІЯЙ МІКАЛАЕЎНАЙ

Відэафільм з удзелам Куліны Клаўдзіі Мікалаеўны можна паглядзець, націснуўшы кнопку "Вычитать и умножать, малышей не обижать учат в школе..."

Big picture

Словы шчырай удзячнасці адрасуем Клаўдзіі Мікалаеўне за цёплую сустрэчу ў сценах роднай хаты і цікавае інтэрв'ю!

Big picture

У рамках шостага школьнага дня 13 студзеня 2017 года была наладжана сустрэча з мэтай інтэрв'ю прадстаўнікоў сямейных дынастый педагогаў (адзін з прадстаўнікоў працаваў у нашай школе) і ўрачоў. Сям'я ТАМАРЫ СЦЯПАНАЎНЫ і УЛАДЗІМІРА МІКАЛАЕВІЧА ІГНАТОВІЧАЎ пакінула значны след у развіцці адукацыі і медыцыны на тэрыторыі Новадзявяткавіцкага сельскага савета. Самыя шчырыя словы падзякі вам, Тамара Сцяпанаўна і Уладзімір Мікалаевіч!