
Спартыўная журналістыка
Больш, чым ачкі, галы, секунды
Экспрэс-курс для тых, хто хацеў бы паспрабаваць сябе ў адным з найбольш дынамічных накірункаў журналістыкі
За час курса вы пазнаёміцеся з асновамі журналісткі, атрымаеце практыку правядзення інтэрв'ю са спарцменамі і трэнерамі, падрыхтоўкі рэпартажаў з месцаў спартыўных падзеяў, напісання матэрыялаў, прысвечаных праблемам вялікага спорту.
Асобны блок заняткаў будзе прысвечаны спосабам візуалізацыі спартыўнай тэматыкі. Мы навучымся выкарыстоўваць бясплатныя сервісы для стварэння інтэрактыўных мапаў, графікаў, візітовак, калажоў, календароў на стартыўную тэматыку.
Па выніках курса кожны ўдзельнік падрыхтуе свой уласны мультымедыйны праект.
Хто будзе праводзіць заняткі?
Вітаўт Руднік, журналіст, медыяэксперт
Друкаваўся ў газетах «Прессбол» і «Футбол Беларуси», вёў футбольныя трансляцыі і выпускі спартыўных навін на гарадзенскім тэлебачанні.
Аўтар кнігі «Чэмпіёны свету па футболе. 1930-2006».
У якасці трэнера і эксперта па журналістыцы супрацоўнічаў з «Akademie Management» (Нідэрланды), BBC (Вялікабрытанія), «Беларускай асацыяцыяй журналістаў», шэрагам іншых міжнародных і беларускіх арганізацый. Прайшоў трэнінг для трэнераў па выкладанні журналістыкі ў інстытуце Fojo (Швецыя).
Калі пачынаем?
Пачатак курса - 14 сакавіка.