Сямейныя рэліквіі

фотаздымак або іншая рэч

Гэты фотаздымак у сям'і Рукан-Капыловіч-Хініч захоўваецца ўжо больш за 80 гадоў. У будучым маецца на мэце перадаваць гэту сямейную рэліквію самаму маладому прадстаўніку дынастыі.

Для прагляду відэасюжэта "Самы стары і дарагі фотаздымак сям'і Хініч" неабходна клікнуць на аднайменнай кнопцы. Шчымліва і цікава... Прыемнага прагляду!

Напрацаваныя матэрыялы па рэалізацыі інавацыйнага праекта былі выкарыстаны падчас раённага семінару настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Майстар-клас для педагогаў
Big picture
https://www.youtube.com/watch?v=TzzvKPkftvE
Фрагменты бінарнага ўрока беларускай літаратуры і музейнай педагогікі па нарысе Уладзіміра Караткевіча "Зямля пад белымі крыламі" (7 клас)

Сустрэча з БАХУР ЛЮДМІЛАЙ ПАЎЛАЎНАЙ мела перш за ўсё духоўную каштоўнасць, бо рэч, якую называюць у сям'і "бесценной", стаў абразок "Пастырь овец". На сустрэчу з вучнямі Людміла Паўлаўна прыйшла са сваёй дачкой Зояй, што паслужыла яшчэ адным доказам знітаванасці членаў гэтай сям'і, прыкладам любові і сямейнага дабрабыту. Падчас інтэрв'ю некалькі разоў напаўняліся слязьмі вочы як дарослых, так і дзяцей. Гэта сведчыць аб тым, што хрысціянскія запаветы жывуць і цяпер у сэрцах людзей розных пакаленняў "Пастыря овец".

Матэрыялы выкарыстаны падчас пасяджэння школьнага метадычнага аб'яднання педагогаў, якія выконваюць функцыі класнага кіраўніка (практыкум "Жывая бібліятэка")

Новай формай мастар-класа “Жывая бібліятэка” прадоўжыў работу педагогаў практычны блок пасяджэння. У якасці “жывых кніг” у рамках Года малой радзімы, а таксама рэалізацыі інавацыйнага праекта ўстановы “Укараненне мадэлі вуснагістарычных даследаванняў роднага краю як сродку фарміравання сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый навучэнцаў” былі запрошаны жанчыны-аднавяскоўцы. Так, Бахур Л.П. раскрыла змест сваёй кнігі “Я дзякуй Госпаду скажу…” праз аповед пра свайго бацьку, які ў час Вялікай Айчыннай вайны выратаваўся, дзякуючы святому абразку. Гэта сямейная рэліквія свята захоўваецца ў сям’і і плануецца перадавацца з пакалення ў пакаленне як абярэг ад усяго “ліхога і страшнага”. (Урывак з газетнага артыкула "Слонімскага весніка").

Дзякуем за цікавыя сустрэчы!