Мы ўсім сваёй гасціннасцю вядомы
Інфармацыя да тыдня беларускай мовы і літаратуры
Увага! Увага! Увага!
З 17 па 28 лістапада ў нашай школе праводзіцца Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
Запрашаем усіх вучняў 1-11 класаў прыняць актыўны удзел.
На гэтым тыдні вы наведаеце школьны этнаграфічны музей і выставу мясцовай бібліятэкі. Вас чакаюць цікавыя знаёмствы, займальныя гульні, конкурсы, турніры і віктарыны. Вы даведаецеся шмат карыснага і цікавага.
Раім на гэтым тыдні як мага бліжэй пасябраваць з беларускай кнігай. Удзельнікаў акцыі «Падарунак за чытанне» ужо чакаюць прызы.
Самыя актыўныя удзельнікі тыдня будуць адзначаны дыпломамі і граматамі.
Чытайце уважліва праграму тыдня і ўдзельнічайце ва ўсіх мерапрыемствах!
Праграма тыдня беларускай мовы і літаратуры
Мэты:
- пашыраць веды вучняў па беларускай мове і літаратуры, далучаць дзяцей да нацыянальнай беларускай культуры;
- садзеўнічаць фарміраванню ўяўленняў аб культурна-гістарычнай спадчыне беларусаў;
- ствараць умовы для выхавання паважлівых адносін да культурнай спадчыны нашага народа, пачуцця нацыянальнай годнасці.
Дзень гасціннасці (17.11.2014)
Адкрыццё тыдня “Мы ўсім сваёў гасціннасцю вядомы”(1-11 класы)
Флэш-моб “Жадаю вам!” (1-11 класы)
Блінны кірмаш (1-11 класы)
Дзень беларускай гутаркі (18.11.2014)
Акцыя “Гаворым па-беларуску” (1-11 класы)
Вясёлы перапынак “Загадкі з хаткі дзеда Уладкі” (1класы)
Конкурс на лепшага чытача вершаў (2-4 класы)
Дзень ветлівасці (19.11.2014)
Гутарка “Калі вы ветлівыя…” (1-4 класы)
Шоу “Джэнтэльмены па-беларуску” (9-11 класы)
Дзень беларускай прэсы (20.11.2014)
Знаёмства з беларускімі газетамі і часопісамі (1-4 класы)
Сустрэча з супрацоўнікамі газеты “Перамога” (5 класы)
Дзень беларускіх гарадоў (21.11.2014)
Конкурс малюнкаў “Мой родны кут” (1 класы)
Адкрыццё галерэі беларускіх гарадоў (2-4 класы)
Экскурсія ў Мінск (9-11 класы)
Дзень беларускай гульні (22.11.2014)
Кальцоўка беларускіх народных гульняў (1-4 класы)
Дзень беларускага фальклору (24.11.2014)
Гульня са словамі “Знайдзі прыказку” (2-4 класы)
Урок дабрачыннасці “Мы помнім вас, землякі!” (9,11 класы)
Дзень эрудытаў (25.11.2014)
“У свеце рэбусаў і крыжаванак” (1-2 класы)
Алімпіяда па беларускай мове і літаратуры (3-4 класы)
Віртуальная віктарына, прысвечаная І.Чыгрынаву (10,11 класы)
Дзень музея (26.11.2014)
“З народных вытокаў” (наведаванне школьнага музея)(1-2 класы)
Этнаграфічны турнір (7,9 класы)
Дзень беларускай літаратуры (27.11.2014)
Наведванне выставы ў школьнай бібліятэцы “Беларуская кніга – дзецям” (1-11 класы)
Акцыя “Падарунак за чытанне” (1-11 класы)
Гутарка-гульня “Гучы, родная мова!” (1 класы)
Урок прэзентацыя “З любоўю да роднай краіны” (2 класы)
Агляд літаратуры “Урокі роднага слова” (3-4 класы)
Дзень удзячнасці (28.11.2014)
Закрыццё тыдня. КТС “З бабуліных куфэркаў” (1-11 класы)
Акцыя "Падарунак за чытанне"
Выберы кнігу з прапанаванага спісу, уважліва яе прачытай і адкажы на пытанні віктарыны (да 27.11.2014)
Літаратура для самастойнага чытання:
- Я. Маўр "Палескія рабінзоны"
- І. Муравейка "Чые рукі прыгажэйшыя"
- К. Хадасевіч-Лісава "Касмічная адысея хлопчыка Стасіка"
- І. Шамякін "Промні маленства"
- А. Федарэнка "Шчарбаты талер"
- Л. Рублеўская "Прыгоды мышкі Пік-Пік"
- П. Місько "Эрпіды на планеце Зямля"
- У.Ліпскі "Прыгоды Нуліка"
Цікавага чытання!