95-я ўгодкі абвяшчэньня БНР
Мерапрыемствы
Чаму гэта важна
25 сакавіка – гэта галоўная і найбольш урачыстая дата ў беларускім календары, бо менавіта Беларуская Народная Рэспубліка з’яўляецца пачаткам сучаснай беларускай дзяржаўнасьці.
Вулічная акцыя
Збор каля кінатэатру "Кастрычнік" а 12 гадзіне, шэсьце да плошчы Бангалёр. Асноўныя лёзунгі “Абарона незалежнасьці!” і “Свабода палітвязьням!”.
Зьміцер Вайцюшкевіч. Сола
20 сакавіка. 19.00, сядзіба БНФ (Чарнышэўскага, 3)
Адкрыцьцё выставы
22 сакавіка, 18.00, сядзіба БНФ
Ускладаньне кветак
Лідары дэмакратычнай апазіцыі ўскладуць кветкі да помнікаў Купалу, Коласу, Багдановічу. 25 сакавіка, 11.30
Конкурсы да Дня Волі
Конкурс патрыятычных фатаздымкаў дзяцей з нацыянальнымі сымбалямі і вершаў на тэматыку БНР, незалежнасьці Беларусі і любові да Радзімы. Каб узяць удзел у конкурсах, неабходна дасылаць фатаздымкі і вершы пра БНР на электронны адрас: bnrbelarus@gmail.com.