МедыяЛета-2014
Гарачая прапанова для тых, хто развівае сябе і свой бізнес!
Толькі гэтым летам, толькі ў Гродне!
Экспрэс-курсы па фота, відэа, а таксама інфаграфіцы і візуалізацыі дадзеных.
Лепшыя выкладчыкі, інтэрактыўнае навучанне, прыемная кампанія!
Курс "Фота-Старт"
Курс “Відэа-драйв”
Курс “Карысная інфаграфіка"
Курс “Фота-старт”
Вядучы курса: вядомы беларускі фотарэпарцёр, прызёр нацыянальнага конкурсу “Belarus Press Photo 2014” Аляксандр Саенка.
Заняткі па 2 гадзіны два разы на тыдзень (з хатнімі заданнямі), а таксама практычны трэнінг на вуліцы з разборам выкананых заданняў.
Прыкладны змест курса:
- Якія камеры і аб’ектывы патрэбныя для штодзённых здымкаў
- Асноўныя прынцыпы кадрыравання і кампазіцыі кадра
- Асаблівасці падрыхтоўкі лічбавых фотаздымкаў да друку і публікацый у Інтэрнэце
- Здымка людзей на вуліцы (тэарэтычная частка)
- Здымка людзей на вуліцы (практычная частка)
- Вясельныя і карпаратыўныя фотаздымкі
- Дзіцячыя і сямейныя фотаздымкі
Праграма курса можа быць дапоўненая з улікам пажаданняў удзельнікаў.
Прыкладная дата пачатку курса - 21 ліпеня.
Курс "Відэа-Драйв"
Вядучы курса: відэааператар з вялікім практычным досведам працы Андрэй Фралоў.
Заняткі па 2 гадзіны адзін-два разы на тыдзень, спалучаныя з практыкай і разборам выкананых заданняў, а таксама практычны трэнінг.
Прыкладны змест курса:
- Прафесія аператар: паміж тэхнікай і мастацтвам. Мова экрана. Асаблівасці відэаздымкі
- Відэакамера і кампутар. Праграмнае забеспячэнне. Паняцце мантаж. Віды і прынцыпы мантажу. Карцінка і гук
- Віды здымкі. Паняцці: кадр, план, ракурс. Падача відэаматэрыялу сюжэтаў. Віды і прызначэнні планаў
- Тэорыя распаўсюджвання святла. Асаблівасці чалавечага зроку. Адчуванні і ўспрыняццё. Святлавая тэмпература
- Спецэфекты ў праграме Adobe Premier, карэкцыя святла і колераў
- Асвятленне, сродкі і віды асвятленя
- Уласцівасці і характарыстыкі оптыкі. Наменклатура аптычных прыбораў для відэавытворчасці
- Розныя віды відэакамер. Прызначэнні, характарыстыкі
Праграма курса можа быць дапоўненая з улікам пажаданняў удзельнікаў.
Прыкладная дата пачатку курса – 21 ліпеня.Курс "Карысная інфаграфіка"
Вядучыя курса: дасведчаныя журналісты і трэнеры па інфаграфіцы і візуалізацыі дадзеных Вітаўт Руднік і Аляксей Шота.
Два інтэнсіўныя трэнінгі ў выходныя дні, за час якіх вы авалодаеце мноствам карысных і бясплатных інструмантаў для прасоўвання свайго бізнесу і сваіх ідэяў, для самаразвіцця і самаадукацыі.
Прыкладны змест курса:
- Прасоўванне бізнесу і сваіх ідэй з дапамогай інфаграфікі і візуалізацыі дадзеных
- Стварэнне інтэрактыўных мапаў
- Стварэнне інтэрактыўных візітовак (фірмы, праектаў, падзеяў і г.д.)
- Стварэнне інтэрактыўных ліній часу і календароў
- Бясплатныя сервісы для стварэння анімаваных ролікаў і прэзентацы
- Інструманты Google Drive (стварэнне інтэрактыўных прэзентацый, форм, інфаграфікі
- Простыя і бясплатныя інструманты стварэння інфаграфікі
Праграма курса можа быць дапоўненая з улікам пажаданняў удзельнікаў.
Прыкладныя даты трэнінгаў у межах курса – 26-27 ліпеня, 2-3 жніўня.
Курсы адбудуцца пры ўмове запісу на кожны з іх 10 чалавек.
Умовы ўдзелу ў курсах:
Для ўдзелу ў любым з курсаў неабходна да 18.07 запоўніць кароткую электронную форму заяўкі.
Першыя 3 чалавекі, якія запішуцца на кожны з курсаў, атрымліваюць зніжку ў памеры 20%.
Асобы, які запішуцца на два курсы, атрымаюць зніжку ў 25%.
Дадатковая інфармацыя:
Email: medialeta@gmail.com
Location: Гродна, Гродзенская вобласць, Беларусь
Phone: 8029 587 43 90