Зэльва
Мой родны кут, як ты мне мілы
Зэльва – маё жыццё, мая любоў
Маленства край!
Ты з намі да сканання –
Чысты, святы, як першае каханне.
А. Міцкевіч
Усе мы, хто нарадзіўся на гэтай бязмежнай планеце Зямля, маем сваю маленькую радзіму. Гэтае месца – самы дарагі, запаветны і любімы куточак. Тут дорага ўсё : і знаёмыя краявіды, і мелодыі хоць бы раз пачутых песень, і цеплыня роднай сэрцу матчынай мовы, і спеў жаварвнка ў блакітным небе, і тонкі звон пчалы ў белым майскім садзе. Для мяне такім куточкам з’яўляецца Зэльва – маё жыццё, мая любоў…
Шлык Руслана, гімназія №1 г.п.Зэльва
Анненскі кірмаш
Яшчэ ў васемнаццатым стагодзі рпа цябе ведалі многія народы свету, якія збіраліся на Анненскі кірмаш у дзень Святой Троіцы. За блізкі свет ехалі сюды грэкі, італьянцы, туркі… чулася вакол незразумелая, чужая тваім сялянам гаворка, прагнымі вачыма прыглядаліся заможныя госці да таго, што мела.
Анненскі кірмаш
Згадваюцца радкі з верша Юркі Галубка “ Стары кірмаш у Зэльве ” : А вока прагнае ў купца! Еўропа ў скрынкі заглядала, Тавар з прымакам выбірала – Калі што вартае – то цап. У наш час кірмаш – гэта свята, якое чакаюць усе жыхары пасёлка.
Зэльва сучасная
Я расту разам з табой. На маіх вачах прыгжэюць паркі і плошчы, вуліцы і будынкі, ствараюцца прыгожыя месцы адпачынку, пракладваюцца тысячы кіламетраў асфальтаваных дарог…
Славутыя землякі
Людзі Зэльвеншчыны
Мой родны край! Цябе праслашлялі і прасляюць на ўвесь свет мае землякі – вядомыя вучоныя, даследчыкі, дзеячы культуры і мастацтва, паэты і пісьменнікі. Імёны Міхася Іоські і Антона Жэбрака, Міхаіла Сачала і Уладзіміра Клубовіча, Паўла Сцяцка і Мікалая Малочка, Ларысы Генюш і Міхаіла Мазло, Міхася Скоблы і Юркі Голуба яркай ніткай упісаны ў гісторыю краю, добра вядомы старому і малому Зэльвенцу.